19:16 Зыгмантовіч прызначаны галоўным трэнерам МТЗ-РІПО
Напярэдадні паўторнага матча чвэрцьфінала Кубка Беларусі футбалістаў сталічнага клуба МТЗ-РІПО узначаліў Андрэй Зыгмантовіч. 44-гадовы спецыяліст змяніў на пасадзе галоўнага трэнера Эдуарда Малафеева, які зараз будзе працаваць у якасці трэнера-кансультанта. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі каманды, інфармуе БЕЛТА.