20 красавіка Лукашэнка звернецца з Пасланнем да беларускага народу

Выступ кіраўніка Беларусі прагучыць на сумесным паседжанні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Прамая трансляцыя пачнецца ў 12.00 па Першым тэлеканале, а таксама на тэлеканалах АНТ і СТВ. Адначасова будзе ісці трансляцыя па Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.