20 студзеня Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па Беларусі

На сайце Еўрапарламента з’явіўся выніковы праект рэзалюцыі па Беларусі. Яго падрыхтавалі ў ходзе пленарнай сесіі Еўрапарламента, якая праходзіць ў Страсбургу (Францыя). Галасаванне па дакуменце адбудзецца сёння, 20 студзеня. У дакуменце Еўрапарламент заклікае органы ЕС абдумаць кропкавыя эканамічныя санкцыі і замарозку фінансавай дапамогі Беларусі, забараніць уезд чыноўнікам і прыпыніць удзел краіны ва Усходнім партнёрстве, а таксама прапануе падтрымаць незалежныя СМІ і выказвае меркаванне, што чэмпіянат свету па хакеі не павінен праводзіцца, пакуль у краіне ёсць палітвязні.