2010 год устанавіў рэкорд па маштабах прыродных катастроф
2010 год устанавіў сумны рэкорд па колькасці і маштабах прыродных катастроф. Пра гэта заявіла камісар ЕС па пытаннях гуманітарнай дапамогі Крысталіна Георгіева. Яна паведаміла, што ахвярамі стыхійных бедстваў ва ўсім свеце сталі больш за 300 тысяч чалавек, эканоміцы нанесены ўрон на 180 мільярдаў еўра, пры тым, што ў папярэднія гады страты вылічаліся сумамі ў 70-80 мільярдаў еўра, перадае УНІАН. Па словах Георгіевай, якія прыводзіць Deutsche Welle, асабліва буйнымі катастрофамі сталі землятрус на Гаіці, у выніку якога загінулі амаль 250 тысяч чалавек, і спусташальныя паводкі ў Пакістане, ад якіх пацярпелі 20 мільёнаў жыхароў.
Еўракамісар канстатавала, што прыродныя катастрофы 2010 года адрозніваліся сапраўды гіганцкімі маштабамі доўгатэрміновых наступстваў, на пераадоленне спатрэбіцца шмат дзесяцігоддзяў. У якасці прыкладу яна прывяла таксама лясныя пажары ў Расіі, паводкі ў Балгарыі і Польшчы і нафтавую катастрофу ў Мексіканскім заліве.
На думку Крысталіны Георгіевай, у бліжэйшыя гады колькасць прыродных катастроф ў свеце толькі павялічыцца.