20:36 “Кандыда” ў сучаснай пераапрацоўцы паставяць у Мілане

Міланскі оперны тэатр “Ла Скала” згадзіўся паставіць у сябе на сцэне аперэту Леанарда Бернштайна "Кандыд" у сучаснай трактоўцы канадскага рэжысёра Роберта Карсэна. Асаблівасць новага разгляду вальтэраўскай аповесці "Кандыд, альбо Аптымізм" у тым, што свет губляе аптымізм наконт Амерыкі.

У міланскай пастаноўцы не будзе эпізода, дзе прэзідэнты і прэм'еры вядучых краінаў спяваюць у майтках колераў нацыянальных сцягоў, з-за якога адзін з тэатраў адхіліў аперэту.

Прэм'ера "Кандыда" ў “Ла Скала” запланаваная на 20 чэрвеня. Героямі выступяць прэзідэнт ЗША Джордж Буш, брытанскі прэм'ер Тоні Блэр, былы італьянскі прэм’ер Сільвіа Берлусконі, Уладзімір Пуцін і Жак Шырак.