21 студзеня адбудуцца суды над затрыманымі напярэдадні прадпрымальнікамі
Суд над актывістам РГА "Перспектыва", старшынёй савета прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынка Гомеля Аляксандрам Рубчэнем адбудзецца 21 студзеня, у дзень чарговай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.
Да гэтага Рубчэня будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Прадпрымальнік быў дастаўлены туды міліцыянтамі нібыта за дробнае хуліганства.
Рубчэня паспеў паведаміць, што на яго раптоўна накінуўся незнаёмы чалавек, ударыў па твары і стаў крычаць, што прадпрымальнік яго зняважыў. Праз паўхвіліны падышлі тры міліцыянты, абвінавацілі Рубчэню ў нецэнзурнай лаянцы і правялі ў аддзяленне.
Таксама ў панядзелак у Светлагорску адбудзецца суд над старшынёй каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Анатолем Змітровічам. Лідэр прадпрымальнікаў быў затрыманы мясцовымі міліцыянтамі 18 студзеня прыкладна ў 19.00. Акалічнасці яго затрымання невядомыя. Змітровіч толькі паспеў паведаміць калегам, што суд над ім адбудзецца 21 студзеня ў 9.00.
БелаПАН