21:38 Мусульманскі радыкал арыштаваны ў Лондане

У Лондане ў адпаведнасці з законам аб тэрарызме арыштаваны Абу Ізадзін. Дакладных звестак пра прычыны пакуль няма, але брытанскія журналісты мяркуюць, што нагодай сталі выкрыкі мусульманіна ў часе прамовы кіраўніка брытанскага МУС перад мусульманамі горада Лейтан.


“Як ты змог з’явіцца ў мусульманскім раёне, калі арыштаваныя тысячы мусульманаў. Ты вораг іслама і мусульманаў, ты тыран”, — крычаў Ізадзін і завершыў сваю прамову тым, што Джон Рыд (міністр унутраных справаў), Тоні Блэр і Джордж Буш могуць “ісці да д'ябла”.

Ізадзін арыштаваны па падозранні ў падтрымцы тэрарызму ў межах “расследавання, якое працягваецца”, і цяпер ён знаходзіцца пад аховай у цэнтральным паліцэйскім упраўленні Лондана.