24 лістапада долар падаражэў на 10 рублёў, еўра патаннеў на 140
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па выніках таргоў, якія прайшлі ў панядзелак, 24 лістапада, курс долара вырас да 10790 рублёў, курс еўра знізіўся да 13380 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 235 да 242 беларускіх рублёў, інфармуе партал tut.by.
Нагадаем, у пятніцу, 21 лістапада, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10780 рублёў, еўра падаражэў на 10 — да 13520 рублёў, курс расійскага вырас з 230 да 235 беларускіх рублёў.
Фота — Fotolia