24 верасня еўра патаннеў на 20 рублёў, долар без зменаў
А расійскі рубель падаражэў на 0,5 беларускага.
Чарговыя таргі прайшлі 24 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках долар застаўся на ранейшым узроўні — 9040 рублёў. Еўра перарваў рост, што працягваўся з 16 верасня, і патаннеў на 20 рублёў — да Br12210.
Расійскі рубель вырас на 0,5 беларускага — да Br 284.
Фота: vkurse.by.