24 верасня ў Лідзе пачынаюцца “Дажынкі-2010”

Сёння ў Лідзе адкрыецца рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі-2010”, паведамляе БЕЛТА. На падрыхтоўку Ліды да свята было выдаткавана каля 350 мільярдаў рублёў. План прадугледжваў 220 мерапрыемстваў па будаўніцтве, рамонце і мадэрнізацыі будынкаў, інжынерных сетак, вуліц і дарог, а таксама добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі. Адзін з найбольш значных аб’ектаў — Лядовы палац. На яго патрацілі каля 38,5 мільярдаў рублёў. Яго ўрачыста адкрыюць 25 верасня, у другі дзень свята. У межах фінансавання “Дажынак” выдаткавалі грошы і на рэканструкцыю Лідскага замка. Зрэшты, там усе работы скончацца толькі ў 2012 годзе.