25 лістапада ў Мінску адбудзецца ўстаноўчы з’езд партыі Статкевіча
25 лістапада ў Мінску адбудзецца ўстаноўчы з’езд сацыял-дэмакратычнай партыі, лідэрам якой з’яўляецца былы палітвязень Мікола Статкевіч.
Нагадаем, некалькі гадоў партыя не мае рэгістрацыі. Цяпер яна спрабуе легалізавацца, хоць Статкевіч не мае на гэты конт вялікіх ілюзіяў. Вось што ён сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё:
“Пытанне ў тым, ці варта падаваць дакументы на рэгістрацыю. Ведаючы загадзя, што яны і дадзеныя на 1000 сяброў партыі будуць скарыстаныя КДБ, а рэгістрацыю мы ўсё роўна, як сведчыць досвед іншых партыяў, не атрымаем…
Самае галоўнае – паказаць самім сабе і ўсяму свету, што па-еўрапейску скіраваная сацыял-дэмакратыя ў Беларусі была, ёсць і будзе”.
Паводле словаў Статкевіча, партыя найхутчэй будзе называцца “Народная Грамада”, але дыскусіі ў гэтай справе яшчэ працягваюцца.