26 сакавіка адбудзецца "Гуканне вясны" у Вязынцы
"Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ладзіць у Вязынцы традыцыйнае беларускае свята "Гуканне вясны".
У праграме свята веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні і забавы, традыцыйныя танцы пад дуду, гукальныя песні ад гуртоў Калыханка (в. Міханавічы), Квецень, Княжыч (Полацк), Горынь, Niamiha, Guda, Гасцінец (Ракаў) і гурта пад кіраўніцтвам Вольгі Емельянчык (Полацк).
Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы музея. Кошт квітка: 2000 рублёў.
Праезд: ад Вакзала да Вязынкі электра-цягнікамі ў бок Маладзечна на 10.01 і 11.23