27 студзеня — Мiжнародны дзень памяцi ахвяраў Халакосту

У цэнтры Еўропы працаваў магутны "камбiнат" па прамысловым знiшчэннi людзей, фабрыка смерцi. Гэтым журботным i страшным шляхам прайшлi 2,8 мiльёна чалавек, 90 працэнтаў з iх былi яўрэi. Усяго за гады Другой сусветнай вайны ў лагерах смерцi было планамерна знiшчана 60 працэнтаў яўрэяў Еўропы i 35 працэнтаў яўрэйскага насельнiцтва свету.

У 2005 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой вызначыла, што дзень 27 студзеня будзе штогод адзначацца як Мiжнародны дзень памяцi ахвяраў Халакосту. Мэта — захаваць памяць аб Халакосце i папярэдзiць акты генацыду, паведамляе газета "Звязда".