28 чалавек загінулі ў крушэнні парому на Філіпінах
Ратавальнікі дасталі з вады 629 чалавек, зніклымі без вестак лічацца 213 асобаў.
Частка пасажыраў магла апынуцца замкнёнай ва ўнутраных памяшканнях затанулага судна.
Крушэнне парому MV Thomas Aquinas адбылося ў ноч на 17 жніўня — рэйс ішоў з порту горада Себу ў сталіцу краіны Манілу. Паром сутыкнуўся лоб у лоб з грузавым суднам Sulpicio Express 7 і затануў праз 10 хвілінаў пасля сутыкнення, інфармуе РИА Новости.
У раёне здарэння працягваецца масіраваная пошукава-ратавальная аперацыя з удзелам берагавой і пажарнай аховы, ВМС і Мінздароўя Філіін. Таксама на месцы крушэння працуюць валанцёры.
Фота: REUTERS