3 лютага - Першы дзень Новага году паводле кітайскага календара

3 лютага - Першы дзень Новага году белага Зайца паводле кітайскага календара. Па кітайскім традыцыям сустрэча Новага Года – адно з самых важных і значных сямейных традыцый.  У старажытным Кітаі ў гэты дзень аб’яўлялася так званае свята жабракоў, калі любы мог увайсці ў дом. Калі ж гаспадар адмовіць яму ў гэтым, суседзі ад яго адвярнуцца і будуць глядзець з пагардай. На думку кітайцаў ў гэты дзень абуджаецца прырода, ажывае зямля.

Спачатку кітайцы называлі гэты свята "сіньнянь" (Новы Год). Аднак сёння, для таго, каб адрозніць гэты дзень ад еўрапейскага Новага Года 1 студзеня, кітайцы перайменавалі яго ў “Чуньцзе”, што перакладаецца як "Свята вясны".

Традыцыйны вечар, прысвечаны святу вясны ("Чуньцзэ"), адбудзецца сёння ў актавай залі БДУ ў Мінску.