31 ліпеня Мінюст паспрабуе прыпыніць дзейнасць ПКБ

На 31 ліпеня (бліжэйшы аўторак), прызначанае паседжанне Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь па позве Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай. "Камуністы сталі першай апазіцыйнай партыяй Беларусі, у дачыненні якой робіцца спроба ўжывання гэтай новай рэпрэсіўнай нормы заканадаўства, - гаворыцца ў заяве прэс-службы ПКБ. - Магчымасцю прыпыняць дзейнасць палітычных партый на тэрмін да шасці месяцаў адпаведны Закон Рэспублікі Беларусь папоўніўся ўлетку 2005 года".

Міністэрства юстыцыі просіць Вярхоўны суд пакараць ПКБ па максімуме – прыпыніць дзейнасць партыі на шэсць месяцаў.

Судовае паседжанне пачнецца ў 10:00. Інтарэсы ПКБ будзе абараняць кіраўнік партыі Сяргей Калякін.