33 абітурыенты здалі ЦТ па замежных мовах на 100 балаў

33 абітурыенты здалі ЦТ па замежных мовах на 100 балаў

На цэнтрлізаваным тэставанні па замежных мовах 33 чалавекі атрымалі 100 балаў. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінадукацыі, добрыя вынікі ЦТ карэлююць з вынікамі першай сесіі студэнтаў моўных спецыяльнасцяў і таму тэставанне з’яўляецца добрым інструментам для ацэнкі ўзроўню ведаў абітурыентаў.

Усяго ў ЦТ па замежных мовах прынялі ўдзел 25 тысяч 86 чалавек. З іх па англійскай мове — 21 тысяча 103 чалавекі, на нямецкай — 3 тысячы 144 чалавекі, па французскай — 678 чалавек, па іспанскай — 149, па кітайскай — 12. Не прыйшлі на ўступныя выпрабаванні 1 тысяча 828 абітурыентаў. Аднаго выгналі за выкарыстанне мабільніка, аднаго — за шпаргалкі, трое абітурыентаў не прайшлі ЦТ па медыцынскіх прычынах.

З тых, хто атрымаў 100 балаў, 11 чалавек вучыліся ў Мінску, у Мінскай вобласці — 3, у Брэсцкай — 2, у Віцебскай — 3, у Гомельскай — 7, у Гродзенскай — 1, у Магілёўскай — 6 чалавек.

8 абітурыентаў атрымалі на іспытах па замежнай мове 0 балаў. 5 тысяч 231 чалавек не пераадолеў парогавае значэнне тэставага бала, вызначанае Міністэрствам адукацыі для першага профільнага прадмета. 1 тысяча 484 чалавекі не дайшлі да парогавага значэння бала як па другім профільным прадмеце.