5 снежня — Сусветны дзень валанцёра
5 снежня ў свеце адзначаюць Дзень валанцёра. Валанцёрамі называюць людзей, якія трацяць свой вольны час на дабрабыт грамадства. Гэтае свята было заснаванае Генеральнай асамблеяй ААН у 1985 годзе. Сферы дзейнасці валанцёраў вельмі разнастайныя. Напрыклад, такія людзі добраахвотна дапамагаюць прыбіраць грамадскую тэрыторыю, распаўсюджваць плакаты і брашуры сацыяльнай кампаніі. Яны могуць бясплатна праводзіць экскурсіі па родны горадзе, быць перакладчыкамі на вялікіх міжнародных спартовых спаборніцтвах. Таксама валанцёры вельмі часта дапамагаюць персаналу ў дзіцячых дамах і дамах састарэлых , удзельнічаюць у ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў. ААН увесь час заклікае дзяржавы, каб тыя болей інфармавалі людзей пра важнасць валанцёрскай працы. У сваю чаргу, у Сусветнай дэкларацыі добраахвотнікаў сказана, што яны маюць права ахвяраваць свой талент, час, энэргію індывідуальным і калектыўным акцыям, не чакаючы за гэта ўзнагароды.