5 студзеня ў Маскве адбудзецца прэс-канферэнцыя па сітуацыі ў Беларусі
Прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў краінаў АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацяў стварылі Міжнародны Камітэт па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Маскве прадставяць вынікі сваіх назіранняў. Інфармацыя пра гэта была распаўсюджана сёння ініцыятарамі прэс-канферэнцыі.
Будуць прадстаўлены першыя вынікі працы місіі, у тым ліку, зафіксаваныя выпадкі "грубых і сістэматычных парушэнняў правоў чалавека", — гаворыцца ў анонсе мерапрыемства.
Праваабаронцы адзначаюць, што не ацэньваюць вынікі выбараў прэзідэнта і ход іх правядзення. Створаныя імі Камітэт і доўгатэрміновая Міжнародная назіральная місія вядуць "назіранне як за дзейнасцю ўладаў у выпадку парушэнняў імі правоў чалавека, так і за магчымымі дзеяннямі радыкальных грамадскіх груп, здольных стварыць пагрозы іх выкананню".
Удзел у прэс-канферэнцыі 5 студзеня таксама прымуць тры сябры Савета пры прэзідэнце РФ па садзейнічанні развіццю грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, паведамляе ІА REGNUM.