5 жніўня ў Гродне адкрыецца першы ў Беларусі музей акушэрства
Першы ў Беларусі музей акушэрства адкрыецца ў Гродне заўтра, 5 жніўня.
У музеі ўжо цяпер сабрана больш за 1000 экспанатаў. Сярод іх - фотаздымкі і інструменты, дакументы і медычнае абсталяванне. Кіраўніком музея прызначаны галоўны ўрач абласнога перынатальнага цэнтра Віктар Лісковіч.
Паводле яго словаў, праца над стварэннем музея ішла больш за 10 год. І не ўсе экспанаты трапілі ў экспазіцыю, што адкрыецца у 2-х залах. Вялікая колькасць іх знаходзіцца ў запасніках.
Іван Пятроў, Еўрарадыё, Гродна