50 Cent судзіцца з фаст-фудам

Рэпер 50 Cent падаў у суд на амерыканскую сетку фаст-фуду Taco Bell за несанкцыянаванае выкарыстанне яго імя ў сваёй маркетынгавай кампаніі. Нядаўна кампанія распаўсюдзіла ў прэсе свой зварот да музыкі, у якім яму прапаноўвалася на адзін дзень змяніць сваё імя на 79 cents, 89 cents або 99 cents, каб яно супадала з коштамі ў меню іх рэстаранаў. За гэта прадстаўнікі Taco Bell паабяцалі ахвяраваць 10 000 долараў у карысць дабрачыннага фонду, які назаве сам рэпер.

50 Cent лічыць, што дзякуючы гэтаму піар-ходу кіраўніцтва Taco Bell прыцягнула ўвагу да сваёй кампаніі, не выдаткаваўшы на гэтае ні цэнта і — што важней за ўсё — «зганьбавала яго сумленнае імя».

У пазове спевака гаворыцца, што «кампанія Taco Bell прымусіла шматлікіх пакупнікоў паверыць, што 50 «Cent пагадзіўся стаць тварам яе рэкламнай кампаніі, у шматлікіх інтэрнэт-блогах прыхільнікі вінавацілі спевака ў «прадажнасці». Сума пазову складае некалькі мільёнаў долараў.

У той жа час прэс-сакратар Taco Bell сказаў, што кампанія вяла сумленную гульню і пастаянна падкрэслівала намер ахвяраваць частку выгандлёваных сродкаў на дабрачыннасць.

Фота: www.lastfm.pl