55 гадоў назад у Мінску на маршрут выйшлі першыя тралейбусы

19 верасня адзначаецца 55-годдзе выхаду на маршрут першага тралейбуса ў Мінску. Першая лінія звязала Чыгуначны вакзал і плошчу Перамогі.
Яе агульная працягласць складала 6 кіламетраў. 55 гадоў назад у рэйс выйшлі пяць машын. Сёння ў Мінску налічваецца больш за тысячу тралейбусаў і 67 маршрутаў.

БелаПАН