6 красавіка ў Мінску адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Ігнацыем Карповічам
Сустрэча адбудзецца ў межах "Месяца польскай літаратуры", падчас якога ў кнігарні можна набыць польскія кнігі і альбомы.
6 красавіка ў кнігарні "логвінаЎ" адбудзецца сустрэча з польскім маладзёвым пісьменнікам Ігнацыем Карповічам і прэзентацыя яго раману Balladyna i romance пра Ісуса Хрыста, які хіпуе на небе разам з багіняй Нікай. Пачатак а 19 гадзіне.