75 мінчукоў атруціліся грыбамі з пачатку сезона
75 мінчан атруціліся грыбамі з пачатку сезона. Дарэчы, сярод усіх рэгіёнаў краіны Мінск лідзіруе па гэтым паказчыку, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Медыкі рыхтуюцца да горшага - дажджлівае надвор’е, якое прагназуецца на наступным тыдні, паспрыяе актыўнаму росту грыбоў. Акрамя таго, менавіта напрыканцы верасня павялічваецца і колькасць наведвальнікаў леса.
У большасці выпадкаў аматары лясоў пакутуюць з-за няправільнага прыгатавання грыбоў. Абавязковай з’яўляецца працяглая тэрмічная апрацоўка, бо грыбы, як губка, убіраюць у сябе шкодныя элементы.
У большасці выпадкаў аматары лясоў пакутуюць з-за няправільнага прыгатавання грыбоў. Абавязковай з’яўляецца працяглая тэрмічная апрацоўка, бо грыбы, як губка, убіраюць у сябе шкодныя элементы.