9 сакавіка - Міжнародны дзень ды-джэя
World DJ Day – гэта не толькі афіцыйнае свята, але і важная дабрачынная падзея, якая праводзіцца ад імя міжнароднай клубнай індустрыі.
З 2002 года па рашэнні ЮНЭСКА 9 сакавіка абвешчаны Міжнародным днём DJ.
Кожны год у гэты дзень ў рамках Дня Ды-джэя па ўсім свеце праходзіць дабрачынная акцыя ў дапамогу дзіцячым арганізацыям.
Ініцыятарамі мерапрыемства выступаюць фонд World DJ Fund і арганізацыя Nordoff Robbins Music Therapy, якая выкарыстоўвае музыку для лячэння дзяцей і дарослых. Увесь прыбытак, атрыманы ды-джэямі, клубамі, радыёстанцыямі ў гэты дзень накіроўваюцца ў розныя міжнародныя дзіцячыя фонды і ўстановы.