9/10 побытавых паслуг мінчукам аказваюць прыватныя прадпрымальнікі
Па звестках упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама, сталічная сфера побытавых паслуг прадстаўленая пераважна недзяржаўным сектарам. Больш за 90% паслуг гараджанам аказваюць менавіта прыватнікі. Як адзначае сайт "Мінск-Навіны", цяпер у сферы паслуг занятыя 2,8 тысячы суб'ектаў гаспадарання. З іх 64 % — юрыдычныя асобы, 36 % — індывідуальныя прадпрымальнікі.
Паводле статыстыкі, у сталіцы прапаноўваецца больш за 1200 відаў побытавых паслуг. Самыя запатрабаваныя — тэхнічнае абслугоўванне і рамонт транспартных сродкаў. Удзельная вага аўтасэрвісу ў агульным аб'ёме складае звыш 40%. За ім ідзе рамонт і будаўніцтва жытла.
Запатрабаваныя таксама паслугі цырульняў, аб'ектаў па рамонце і тэхнічным абслугоўванні бытавой і радыёэлектроннай апаратуры. У апошні час значнае развіццё атрымалі паслугі рамонтна-аднаўленчага характару, рамонт швейных і трыкатажных вырабаў, абутку.