92-гадовая спявачка пабіла рэкорд брытанскіх чартаў

Спявачка Вера Лін стала найстарэйшай жыхаркай Вялікабрытаніі, чый альбом калі-небудзь трапляў у дваццатку нацыянальнага музычнага чарта, паведамляе The Daily Mail. Цяпер жанчыне, якая праславілася падчас Другой сусветнай вайны, 92 гады.

30 жніўня на 20-ы радок брытанскага хіт-параду патрапіў зборнік яе лепшых песень пад назвай "We'll Meet Again - The Very Best of Vera Lynn".

Выпуск альбома быў прымеркаваны да 70-х угодкаў са дня пачатку Другі сусветнай. Падчас вайны спявачка атрымала папулярнасць, выступаючы перад брытанскімі салдатамі і ўзнімаючы іх баявы дух.

Сама Вера Лін заявіла, што вельмі рада вярнуцца ў чарты "пасля столькіх гадоў". Апошні раз яе запіс трапляў ў хіт-парад у 1950-я.

Фота:guardian