-93 градусы. Навукоўцы знайшлі новы полюс холаду Зямлі
Ён знаходзіцца ў Антарктыдзе на ледзяным плато на вышыні 4 тысячы метраў.
У 2010 годзе тэмпература тут апусцілася да -93 градусаў Цэльсія, паведамляе ВВС. Паводле слоў спецыяліста Нацыянальнай гляцыялагічнай базы дадзеных ЗША Тэда Скамбаса, тэмпература зафіксаваная ў лагчынах з халодным паветрам на ледзяным схіле. Такая абстаноўка цалкам можа быць характэрная для іншай планеты, дадае вучоны з Каларада.