99 украінцаў не здолелі прарвацца ў беларускія лясы
Тры групы ўкраінскіх грамадзян агульнай колькасцю 99 чалавек не здолелі прарвацца на беларускую тэрыторыю з мэтай збору грыбоў і ягад. Іх спынілі памежнікі Луцкага пагранатрада. Паведамляецца, што сярод
затрыманых 43 дзіцяці. З пачатку года ўкраінскія памежнікі ўжо 44 разы
спынялі групы сваіх грамадзянаў, якія мелі намер нелегальна наведаць
беларускія лясы.
Былі затрыманыя і вернутыя дахаты 261 дарослы і 233 дзіцяці.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, людзей нават не палохаюць штрафы, бо збор і продаж ягад і грыбоў з’яўляецца асноўнай крыніцай прыбытку многіх сем’яў ў памежных вёсках.
БелаПАН