ААН: Беларусь у лідэрах па прадстаўніцтве жанчын у парламенце

Беларусь знаходзіцца ў лідэрах па прадстаўніцтве жанчын у парламенце. Пра гэта сведчыць даследаванне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у якім падлічаныя жанчыны ў парламентах свету.
Высвятляецца, што ў сярэднім у свеце жанчынам належыць каля 18% дэпутацкіх месцаў у вышэйшых органах заканадаўчай улады. Аднак у даследаванні ААН адзначаецца тэндэнцыя маруднага прасоўвання міжнароднай супольнасці па шляху да гендэрнай роўнасці ў парламентах. Мяркуецца, што праз 20 гадоў удасца дасягнуць мэты ў 30%-м прадстаўніцтве жанчын.

Паводле звестак ААН, на сённяшні дзень гэтага ўзроўню ўжо дасягнулі 32 краіны свету, у тым ліку і Беларусь. Для прыкладу, у парламенце Ўкраіны толькі 8% дэпутататў-жанчын, адзначае УНІАН.