ААН і ЗША ўпершыню ўшанавалі ахвяр Хірасімы ды Нагасакі
Афіцыйны прадстаўнік ЗША ўпершыню ў гісторыі прыняў сёння ўдзел у жалобных мерапрыемствах, прысвечаных памяці ахвяр атамнага бамбавання Хірасімы і Нагасакі, перадае Радыё Свабода. На "Мемарыяльную цырымонію міру" ў Хірасіму Вашынгтон накіраваў амбасадара ЗША ў Японіі Джона Руса.
Нагадаем, ахвярамі атамнага бамбавання Хірасімы авіяцыяй ЗША 6 жніўня 1945 году стала 140 тысяч чалавек. Праз тры дні амерыканскі самалёт скінуў атамную бомбу на Нагасакі, у выніку чаго загінула яшчэ 70 тысяч чалавек.