ААН звяртаецца да ўладаў Беларусі, Егіпта і Туніса
Нядаўнія падзеі ў некалькіх краінах свету адлюстроўваюць расчараванні многіх людзей, чые галасы не заўважаюць або ігнаруюць улады. З такой заявай выступіла група спецыяльных дакладчыкаў і экспертаў ААН па правах чалавека, паведамляе цэнтр навінаў ААН.
"За апошнія некалькі тыдняў мужчыны і жанчыны ў шмат якіх краінах, у тым ліку ў Беларусі, Егіпце, Тунісе, выказвалі незадаволенасць, у тым ліку з нагоды недахопу працоўных месцаў і парушэнняў права на адэкватныя стандарты жыцця", — адзначаецца ў заяве экспертаў ААН.
Прадстаўнікі ААН заўважылі, што дэманстранты ў гэтых краінах абураліся таксама з нагоды адмовы ім у праве рэальна ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў, што яшчэ раз пацвярджае непадзельнасць правоў чалавека: грамадзянскіх, культурных, эканамічных і сацыяльных.
"Мы занепакоеныя ростам абмежаванняў права на свабоду выказвання меркаванняў і інфармацыю, што ўводзяцца ўладамі, якія актыўна намагаюцца заглушыць галасы тых, хто хоча быць пачутым", — падкрэслілі эксперты. Яны выказалі заклапочанасць з нагоды арыштаў удзельнікаў дэманстрацый, журналістаў, праваабаронцаў і адвакатаў, а таксама перашкодаў у працы СМІ.