Абама працягнуў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі
Прэзідэнт ЗША Барак Абама працягнуў на год дзеянне ўказу аб арышце ўласнасці шэрагу кіраўнікоў Беларусі, якая знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Адпаведнае апавяшчэнне, паведамляе тэлеканал "Вести", накіраванае ў Кангрэс ЗША. Указ быў падпісаны яшчэ папярэднікам Абамы.
Нагадаем, што ўказ Джорджа Буша быў падпісаны 16 чэрвеня 2006 года і яго дзеянне штогод падаўжалася. У адмысловы спіс, які прыкладаўся да дакумента, былі ўключаныя 10 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Беларусі, сакратар Савета бяспекі, міністры юстыцыі і ўнутраных справаў, кіраўнікі КДБ, Цэнтравыбаркаму і Дзяржтэлерадыё. Санкцыі распаўсюджваюцца таксама на чальцоў іх сем'яў і дзелавых партнёраў.
Як падкрэсліў Абама ў апавяшчэнні, "дзеянні пэўных чальцоў урада Беларусі і палітыка, якую яны праводзяць, па-ранейшаму ўяўляюць надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бяспекі ЗША".
Фота: www.geo-world.ru