Абаронцам "Нафтана" і зборнай Беларусі зацікавіўся шатландскі "Селтык"

Абаронца наваполацкага "Нафтана" і нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Дзмітрый Верхаўцоў можа перайсці ў шатландскі клуб "Селтык". Паводле паведамленняў шатландскай прэсы Верхаўцовым сур’ёзна цікавяцца і "Селтык" ужо зрабіў канкрэтную прапанову абаронцу і яго клубу. Беларус павінен заняць месца Гары Колдуэла, кантракт якога сканчаецца бліжэйшымі днямі.

Верхаўцоў павінен прайсці медагляд ў Глазга яшчэ да новага года. Калі ўсё будзе добра, то адразу ж з ім падпішуць кантракт. Кошт пераходу ацэньваецца прыблізна ў паўмільёна фунтаў, адзначае сайт football.by.