Абаронцы жывёлаў выступілі супраць негуманных метадаў эўтаназіі

Грамадскае аб’яднанне біёлагаў па абароне жывёлаў “Абаронім жыццё” і грамадскае аб’яднанне абароне жывёлаў “Заасвет” выступаюць супраць выкарыстання ў Беларусі прэпарата для ўмярцвення — дытыліну, паведамляе БелаПАН. Адпаведны зварот прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў. У звароце адзначаецца, што рэгістрацыя, увоз і выкарыстанне дытыліну ўхваленыя ветбіяфармсаветам Міністэрствам сельскай гаспадаркі. Між тым, гэты прэпарат забівае жывёлаў з асаблівай жорсткасцю. Жывёліна доўга памірае ад удушэння, без адключэння свядомасці. Дытылін забаронены ў краінах Еўрасаюза. Еўрапейская канвенцыя па абароне хатніх жывёлаў забараняе любыя метады ўдушэння, а Сусветная дэкларацыя правоў жывёлаў прадпісвае пры ўмярцвенні не дадаваць ніякіх псіхалагічных і фізічных пакут.