Абхазскі парламент у выгнанні папрасіў Беларусь не прызнаваць Абхазію

Парламент Абхазіі ў выгнанні звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Беларусі з просьбай не прызнаваць незалежнасць Абхазіі, інфармуе сайт АГП.
У звароце выказваецца спадзяванне, што да гэтага пытання, якое мае лёсавызначальнае значэнне для Грузіі, беларускія дэпутаты паставяцца “з высокай адказнасцю, з улікам рэакцыі міжнароднай супольнасці”.

Абхазскі парламент у выгнанні, які цяпер знаходзіцца ў Тбілісі, выступае за аўтаномію рэспублікі ў складзе Грузіі.