Абрабавана кватэра роднай сястры Аляксандра Казуліна

15 траўня была абрабаваная кватэра роднай сястры Алены экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, у якой пражываюць таксама яе муж і дачка. Рабаўнікі дзейнічалі ў першай палове дня, калі ўсе былі на працы. Былі выкрадзеныя грошы, ювелірныя вырабы і ноўтбук. Нечаканым для гаспадароў аказалася тое, што рабаўнікі дзейнічалі вельмі ахайна. Парадак у кватэры не быў парушаны.

Міліцыянты Заводскага раёна Мінска распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу. Вядзецца расследаванне. На дадзены момант следчыя сітуацыю не каментуюць. Сваякі Аляксандра Казуліна абсалютна ўпэўненыя, што гэта чарговая правакацыя ў дачыненні да іх сям'і.

Прэс-служба Казуліна