Абрынулася перакрыцце на будоўлі гасцініцы пад Мінскам
Здарэнне адбылося ўдзень 23 лютага ў Ратамцы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, абрынулася перакрыцце першага паверху двухпавярховага будынку на плошчы 289 квадратных метраў. Сам будынак уяўляе сабой маналітны каркас з запаўненнем газасілікатнымі блокамі.
Пацярпелых няма. Прычына абвалу высвятляецца.
Здымак з архіву. Фота — bymedia.net