АБСЕ прааналізавала ўказ аб рэгуляванні інтэрнэту
Офіс Прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЕ падрыхтаваў для Пастаяннай Рады АБСЕ экспертызу ўказа №60 Аляксандра Лукашэнкі аб рэгуляванні інтэрнэту. У ім пералічаныя як станоўчыя, так і адмоўныя моманты ўказа, адзначае прэс-служба БАЖ. У прыватнасці, пералічваюцца такія станоўчыя моманты:
– інфармацыя аб органах улады і іншых дзяржаўных установах будзе больш даступная грамадзянам (у тым ліку журналістам);
– аўтарскае права ў Інтэрнеце будзе абароненае;
– правайдэры інтэрнэт-паслуг будуць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю паводле заяўнага прынцыпу;
– правайдэры інтэрнэт-паслуг не будуць адказваць за інфармацыю, размешчаную ў інтэрнэце.
Галоўнымі адмоўнымі момантамі эксперты АБСЕ назвалі наступныя:
– указ абавязвае ўладальнікаў і адміністратараў інтэрнэт-клубаў і інтэрнэт-кавярняў праводзіць ідэнтыфікацыю іх наведвальнікаў, захоўваць гэтыя запісы і асабістыя дадзеныя карыстальнікаў. Гэткае ж правіла прымяняецца да тэхнічных сродкаў карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг, якія выкарыстоўваюцца дзеля падключэння да Інтэрнету;
– незразумела, хто і як будзе вызначаць сутнасць інфармацыі, у дачыненні да якой будзе атрыманы запыт на абмежаванне доступу;
– пры немагчымасці выканання загаду адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці спыненні аказання інтэрнет-паслуг, адказнасць за змест пераходзіць на правайдэраў інтэрнет-паслуг, уладальнікаў і адміністратараў пунктаў калектыўнага карыстання Інтэрнетам;
– пералік інфармацыі, якая мусіць быць размешчанай на веб-сайтах органаў улады і іншых дзяржаўных установаў, вельмі абмежаваны;
– указ патрабуе, каб у матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз Інтэрнет, змяшчаліся гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі. Гэтае патрабаванне не можа быць выкананае, калі першакрыніцай не з’яўляецца крыніца ў інтэрнэце.
Эксперты АБСЕ выказаў шэраг рэкамендацый з нагоды ўказа, якія адпавядаюць абавязальніцтвам АБСЕ ў галіне свабоды СМІ:
– адмяніць абавязковую ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг і іх тэхнічных сродкаў падключэння да інтэрнэту;
– растлумачыць значэнне і працэдуру ўвядзення абмежаванняў на распаўсюд забароненай інфармацыі;
– растлумачыць сферы адказнасці правайдэраў інтэрнэт-паслуг у выпадку немагчымасці выканання загаду адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці перапыненні аказання інтэрнэт-паслуг;
– разгледзець магчымасць патрабавання да органаў улады і іншых дзяржаўных установаў публікаваць інфармацыю не толькі аб іх дзейнасці, але і аб выніках гэтай дзейнасці;
– адмяніць патрабаванне ўключаць гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі ў матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт.