АБСЕ заклапочана сітуацыяй са свабодай СМІ ў Беларусі
Рабочая група Парламенцкай асамблеі АБСЕ заклапочана сітуацыяй са свабодай СМІ і арганізацый у Беларусі, а таксама магчымасцямі палітычных партый паўнавартасна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Пра гэта заявіла кіраўніца рабочай групы па Беларусі ПА АБСЕ, шведская дэпутатка Сесілія Вігстрам на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яе слоў, галоўнай мэтай трохдзённага візіта дэлегацыі ў Беларусь было жаданне ўбачыць, як развіваецца сітуацыя ў краіне. Былі праведзеныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці і палітычных партый.
"Падчас сустрэч мы заклікалі беларускія ўлады да развіцця і пашырэння дыялогу з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з АБСЕ. Мы высока ацэньваем інтэнсіўны дыялог Беларусі з АБСЕ і іншымі структурамі па паляпшэнні дэмакратычных працэсаў, але мушу адзначыць, што яшчэ шмат неабходна зрабіць", — цытуе словы Вігстрам БелаПАН.
Фота — БелаПАН