Абвінавачванне запатрабавала для Менцюка 5 гадоў калоніі

5 гадоў калоніі агульнага рэжыму запатрабавала для Рамана Менцюка абвінавачванне. Нагадаем, сёння ў Маскоўскім судзе беларускай сталіцы працягваецца разгляд справы аб "жывым шчыце", які ў сакавіку на іншамарцы тараніў Мянцюк на трасе Мінск-Мікашэвічы.
Рамана Менцюка абвінавачваюць у парушэнні Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой цяжкія цялесныя пашкоджанні, а таксама ў кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане. Сёння ён аб'явіў галадоўку, выступаючы супраць "непраўдзівых фактаў абвінавачання", і зноў папрасіў суд не адпраўляць яго за краты, а прызначыць пакаранне, не звязанае са знаходжаннем у месцах пазбаўлення волі.