Ад 1 ліпеня беларускі інтэрнэт жыве паводле ўказа №60
Сёння пачаў дзейнічаць указ прэзідэнта "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет", падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 1 лютага гэтага года, паведамляе БелаПАН. Ад 1 ліпеня 2010 году згодна з дакументам суб`екты гаспадарання, якія рэалізуюць у Беларусі тавары (работы, паслугі) з выкарыстаннем інтэрнету, абавязаныя зарэгістравацца ў Беларусі. Яшчэ адна адметнасць указу: пастаўшчык паслуг, які мае сайт, павінен абмежаваць доступ свайго абанентскага абсталявання да шкоднай з пункту гледжання заканадаўства інфармацыі. То бок, да парнаграфічных матэрыялаў, прапаганды гвалту, жорсткасці і іншых забароненых заканадаўствам дзеянняў.
Афіцыйна ўказ накіраваны на тое, каб абараніць інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, а таксама каб павысіць якасць і знізіць кошт інтэрнет-паслуг, забяспячыць далейшае развіццё нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет.