Ад чацвярга да суботы Беларусь апануе афрыканская спёка
Другая палова тыдня ў Беларусі будзе гарачай, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. Ужо з серады, 9 чэрвеня, на Ўсходнюю Еўропу, у тым ліку і на Беларусь, накіруецца гарачае міжземнаморскае паветра. У чацвер, 10 чэрвеня, вельмі цёплае і сухое паветра распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю Беларусі. Уначы чакаецца 12-18 градусаў цеплыні, днём паветра прагрэецца да 24-29 градусаў, на паўднёвым захадзе - да 30-32 градусаў.
У пятніцу і суботу надвор'е будзе знаходзіцца ва ўлады трапічнага паветра. Будзе не толькі горача ўдзень, але і вельмі цёпла ўначы. Слупок тэрмометра ноччу не апусціцца ніжэй за 17-23 градусаў. А ўдзень у шмат якіх раёнах тэмпература паветра складзе плюс 30-32 градусы, па паўднёвым захадзе - 33-34 градусы вышэй за нуль.
А вось у нядзелю, 13 чэрвеня, атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе пахаладанне. На большай частцы краіны пройдуць навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цеплыні, удзень яна павысіцца да плюс 20-26 градусаў.