Ад грыпу і пнеўманіі ва Ўкраіне памерлі 539 чалавек

Колькасць ахвяр захворвання на грып і ВРВІ ва Ўкраіне склала 539 чалавек. Трынаццаць чалавек — у тым ліку адна цяжарная жанчына — памерлі за апошнія суткі, адзначае "Інтэрфакс". Па трое захварэлых памерлі ў Данецкай і Кіеўскай абласцях, два чалавекі — у Днепрапятроўскай, а таксама па адным чалавеку ў Чарнігаўскай, Вінніцкай, Кіраваградскай, Жытомірскай абласцях і ў Кіеве.

Агульная колькасць захварэлых з пачатку эпідэміі склала 3.026.007 чалавек, за апошнія суткі — 46 тысяч 681 чалавек.

Агулам з пачатку эпідэміі (29 кастрычніка) былі шпіталізаваныя 171 тыс. 76 чалавек. На сённяшні дзень выпісаныя 137 тыс. 354 чалавек.

Эпідэмічны парог захворвання на грып і ВРВІ перавышаны ў Крыме, Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Жытомірскай, Запарожскай, Кіраваградскай, Луганскай, Нікалаеўскай, Палтаўскай, Сумской, Чаркаскай абласцях і ў горадзе Севастопалі.