Ад пачатку года беларускі рубель патаннеў на 10%

Афіцыйны курс на сёння складае 10 460 рублёў, у той час як 31 снежня 2013 года — 9510 рублёў.

Цікава, што летась 10%-ная дэвальвацыя была зафіксаваная толькі 14 снежня 2013 года. Сёлета назіраецца апярэджанне леташняга графіка больш чым на тры месяцы.

У адносінах да еўра беларускі рубель пакуль што прасеў не так моцна, усяго на 3,4%. А вось у параўнанні з расійскай валютай нават вырас — на 2,4%, піша “Наша Ніва”.