Ад пачатку года ДАІ злавіла 6660 п’яных кіроўцаў
Толькі за два месяцы нецвярозыя вадзіцелі сталі вінаватымі ў 34 аварыях, у якіх 6 чалавек загінулі і 39 былі параненыя.
ДАІ 28 сакавіка праводзіць у краіне Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Ён адбываецца пад дэвізам "Цвярозасць - норма на дарогах!", - паведамляе БелаПАН.
Мерапрыемствы накіраваныя на прафілактыку здарэнняў, якія здзяйсняюцца ў нецвярозым стане. Супрацоўнікі ДАІ наведаюць навучальныя ўстановы, прадпрыемствы і арганізацыі, правядуць тэматычныя кіналекторыі і акцыі.