Ад пажару ў гомельскім інтэрнаце эвакуявалі каля 200 чалавек
Каля 4 гадзінаў раніцы 29 сакавіка ў інтэрнаце Гомельскага машынабудаўнічага каледжа адбыўся пажар. Як паведамляе БелаПАН, на месцы здарэння працавалі 6 адзінак тэхнікі. Пажар адбыўся на першым паверсе пяціпавярховага будынка. Выратавальнікі эвакуявалі каля 200 жыхароў інтэрната.
Ад агню згарэў халадзільнік і абгарэлі сцены ў пакоі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала кароткае замыканне праводкі халадзільніка.
Ад агню згарэў халадзільнік і абгарэлі сцены ў пакоі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала кароткае замыканне праводкі халадзільніка.