Ад "свінога грыпу" ў Беларусі памерла дзяўчынка
Міністэрства аховы здароўя гэты выпадак ніяк не каментуе
Як паведамляе газета "Вечерний Гродно", дзяўчынка Даша "згарэла" за 14 дзён, а пражыла яна толькі месяц. Яна памерла ў Гродзенскай дзіцячай абласной бальніцы. Судова-медыцынская экспертыза ў Мінску ўстанавіла, што прычынай смерці стаў "свіны грып". Аднак трагедыя адбылася ў верасні мінулага года, калі пра гэты вірус яшчэ ніхто не чуў. Ні сваякі, ні знаёмыя гродзенскай сям'і не ездзілі за мяжу, дзе тэарэтычна маглі б заразіцца.
Міністэрства аховы здароўя гэты выпадак ніяк не каментуе. Праўдападобна, нічога не было паведамлена і Сусветнай арганізацыі здароўя. Дагэтуль па заяве бацькоў дзяўчынкі праводзіцца міліцэйскае расследаванне, следчы разбіраецца ў дзеяннях лекара, якая, нібыта, не звяртала ўвагі на пагаршэнне стану хворай.