Ад выкіду аміяку на "Савушкіным прадукце" пацярпелі 2 чалавекі

Выкід газападобнага аміяку сёння апоўдні зафіксаваны на заводзе "Савушкін прадукт". Як інфармуе БЕЛТА, на ліквідацыю аварыі былі накіраваныя 6 аўтацыстэрнаў, спецтранспарт хімічнай і радыяцыйнай бяспекі, газадымаабароннай службы.

Пакуль вядома, што выкід аміяку адбыўся з пашкоджанага трубаправоду. Аварыя адбылася ўсярэдзіне памяшкання, выкідаў аміяку ў атмасферу не зафіксавана. Два чалавекі пацярпелі ад атручвання парамі аміяку. Абодва шпіталізаваныя.