Адбылася прэзентацыя новай кнігі Акудовіча "Архіпелаг Беларусь"

29 верасня ў кнігарні "Логвінаў" адбылася прэзентацыя новай кнігі Валянціна Акудовіча "Архіпелаг Беларусь".

Пад вокладкай чытач знойдзе дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемікаў, у якіх аўтар браў удзел цягам апошніх пятнаццаці гадоў, паведамляе Радыё Свабода.

Тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кніжку, узятыя з газетаў і часопісаў. Гэта не цалкам тэксты, інтэрв'ю, гутаркі ды дыялёгі, а выцінанкі з іх. Адзін з самых цікавых раздзелаў прысвечаны палітыцы. Хоць спадар Акудовіч прызнаўся, што палітыку не любіць. Па яго словах, "усе палітыкі – гэта курдупелі, якіх цудоўная фея падае як прыгажуноў".